Месца тыдня: Траецкі касцёл у вёсцы Беніца
14.05.2024 - 14:15 / 34travel.me
Месца тыдня: Лынтупы
Працягваем даследаваць невялікія, але цікавыя месцы Беларусі. Гэтым разам адпраўляемся ў Лынтупы: калісьці тут гуляла віленская шляхта, а цяпер гэта амаль што край свету. Тут знойдзеш схаваныя культурныя скарбы і гістарычныя помнікі – так што паехалі!
З гісторыі
Лынтупы – гарадскі пасёлак на мяжы з Літвой, недалёка ад Пастаў і Блакітных азёр. Упершыню згадваюць мястэчка ў 1385 годзе, калі атрад рыцараў з Дынабурга (Даўгаўпілса) здзейсніў набег на Свірскі замак і па дарозе спаліў Лынтупы. Але людзі тут жылі яшчэ ў X стагоддзі – гэта даказалі археалагічныя даследаванні курганоў і старажытныя балтыйскія капішчы з ахвярнымі валунамі. Назвы Лынтуп і ракі Лынтупкі таксама балтыйскія: lintu з фінскай «птушка», а upė – «рака» на літоўскай.
У Сярэднявеччы Лынтупшчына ўваходзіла ў склад Нальшчанскага княства, якое ў сваю чаргу ўвайшло ў Полацкае княства, а потым у Вялікае Княства Літоўскае. Большую частку сваёй гісторыі Лынтупы знаходзіліся ў прыватных уладаннях розных родаў: Бучынскіх, Астроўскіх, Гільзенаў. У 1459 годзе сын віленскага ваяводы Андрэй Даўгірдавіч пабудаваў тут драўляны касцёл Святога Андрэя. У 1795 годзе Лынтупы адышлі Расійскай імперыі, у 1921-1939 гадах былі ў складзе Польскай Рэспублікі, а далей на тэрыторыю мястэчка прыйшла савецкая ўлада.
Сядзiба Бішэўскіх
55.051995, 26.307047 / Google Maps
Апошнія ўладальнікі Лынтуп, Бішэўскія, былі ўмелымі прадпрымальнікамі і знатакамі прыгажосці. Юзаф Бішэўскі пабудаваў у Лынтупах неарэнесансны палац па праекце польска-літоўскага архітэктара Тадэвуша Раствароўскага, разбіў пейзажны парк з рэдкімі відамі раслін, капліцай, сістэмай сажалак і гранітнай набярэжнай са скульптурамі. У гаспадарчай частцы былі бровар, спіртзавод (ён захаваўся), вежа-вяндлярня (яе выяву можна пабачыць на гербе Лынтуп!) і іншыя гаспадарчыя пабудовы.
З маёнткам Бішэўскага звязаная рамантычная гісторыя пра парыжскую акторку, якая паабяцала выйсці за яго замуж, калі ён пабудуе ёй палац. Але здзелка сарвалася, актрыса
Месца тыдня: Траецкі касцёл у вёсцы Беніца
Сабралі дзясятак ідэй для кароткай вандроўкі з Менска. Да большасці пунктаў можна даехаць грамадскім транспартам, так што абірай лакацыю для наступнага падарожжа ці складай цэлы маршрут. Тут і прыгожыя сядзібы, і велічныя храмы, і старажытныя гарадзішчы, якія помняць падзеі шматвекавой даўніны.
8 месцаў, дзе жылі знакамітыя беларусы і беларускі мінулага
Вырушаем у падарожжа па слядах Адама Міцкевіча: гэтым разам едзем у вёску Больценікі – па месцах узаемнага, але нешчаслівага кахання. Убачым строгую неагатычную сядзібу, пашпацыруем па маляўнічым парку і пачытаем любоўную лірыку.
Месца тыдня: Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы
Месца тыдня: сядзіба Булгакаў у Жылічах
Месца тыдня: музей Напалеона Орды ў Варацэвічах
Место недели |
7 маляўнічых месцаў для пікнікоў па ўсёй Беларусі