Працягваем даследаваць схаваныя каштоўнасці Беларусі. Гэтым разам адпраўляемся ў вёску Беніца Маладзечанскага раёна, над якой узвышаецца закінуты і таямнічы касцёл пачатку XVIII стагоддзя. Хто і навошта пабудаваў храм, якія цяжкасці перажыў будынак за 300 гадоў сваёй гісторыі і на што паглядзець цяпер – вось табе чарговая ідэя для культурнай праграмы выхаднога дня.
З гісторыі
Беніца ўпершыню згадваецца ў гістарычных дакументах у XV стагоддзі. Праўда, тады гэта была не ціхая вёсачка, а сапраўднае княжацкае гняздо, якое належала ў розныя гады Астравухам, Валовічам і Коцелам. Менавіта пры Коцелах вёска ўвайшла ў перыяд свайго найвышэйшага росквіту – тут знаходзіўся маёнтак, галерэя, бібліятэка, парк і іншыя атрыбуты шыкоўнага жыцця.
У самым пачатку XVIII стагоддзя ў вёсцы з'явіўся вялікі касцёл. З яго будаўніцтвам звязваюць адну легенду: у 1701 годзе Міхал Коцел (уладальнік гэтых зямель і віцебскі камендант) выязджаў з сям'ёй на павозцы з Беніцы ў Ашмяны. І калі ў калысцы знаходзілася адна толькі маленькая дачка Коцелаў, коні рэзка рванулі наперад і панеслі за сабой фурманку. Дзяўчынка магла загінуць, і ўсё, што паспеў зрабіць Міхал Коцел – зваліцца на калені ў малітве да Божай Маці. Паводле легенды, коні тут жа спыніліся, і дзяўчынку ўдалося выратаваць. Міхал Коцел пакляўся, што пабудуе на гэтым месцы храм, і клятву стрымаў – ужо ў 1704 годзе ў Беніцы вырас касцёл ў стылі позняга барока. Верыць гісторыі ці не – справа другарадная. Галоўнае, што ў вёсцы па гэты дзень можна ўбачыць велічны (хай і закінуты) Траецкі касцёл.
Пасля будаўніцтва касцёл перадалі бернардынцам, а побач пабудавалі кляштар. Беніца стала галоўнай рэзідэнцыяй Коцелаў, таму тут быў ўзведзены палац з паркам, сажалкамі і каналамі – як і належыць шляхетнаму роду. Дарэчы, падчас вайны 1812 года ў гэтым палацы спыняўся Напалеон. Ды і наогул, шляхетны дом часта наведвалі ўсякія зоркі тых часоў: Станіслаў Манюшка, Напалеон Орда, Уладзіслаў Сыракомля і іншыя.
Сайт travelblog.cc - агрегатор статей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на статью, если находите её недостоверной.
Сабралі дзясятак ідэй для кароткай вандроўкі з Менска. Да большасці пунктаў можна даехаць грамадскім транспартам, так што абірай лакацыю для наступнага падарожжа ці складай цэлы маршрут. Тут і прыгожыя сядзібы, і велічныя храмы, і старажытныя гарадзішчы, якія помняць падзеі шматвекавой даўніны.
Вырушаем у падарожжа па слядах Адама Міцкевіча: гэтым разам едзем у вёску Больценікі – па месцах узаемнага, але нешчаслівага кахання. Убачым строгую неагатычную сядзібу, пашпацыруем па маляўнічым парку і пачытаем любоўную лірыку.