8 месцаў, дзе жылі знакамітыя беларусы і беларускі мінулага
09.02.2024 - 16:30 / 34travel.me
Сабралі дзясятак ідэй для кароткай вандроўкі з Менска. Да большасці пунктаў можна даехаць грамадскім транспартам, так што абірай лакацыю для наступнага падарожжа ці складай цэлы маршрут. Тут і прыгожыя сядзібы, і велічныя храмы, і старажытныя гарадзішчы, якія помняць падзеі шматвекавой даўніны.
Заслаўе
Адлегласць ад Менска: 14 км.
Зганяць у Заслаўе варта з некалькіх прычын. Па-першае, гэта важны горад для беларускай гісторыі – думаем, пераказваць легенду пра Рагнеду і Ізяслава табе не трэба. Па-другое, летась у траўні тут адкрыўся класны Музей беларускай маляванкі, дзе сабраная вялікая калекцыя маляваных дываноў пэндзля Язэпа Драздовіча, Алены Кіш і іншых майстрынь і майстроў. А яшчэ гэта проста добрая нагода праехацца легендарнай электрычкай «Мінск – Беларусь».
Апынуўшыся ў Заслаўі, ты дакладна не прапусціш галоўную архітэктурную выбітнасць горада – Спаса-Праабражэнскую царкву. Храм быў пабудаваны ў сярэдзіне XVI стагоддзя як кальвінісцкі збор – тады ён знаходзіўся на тэрыторыі ўмацаванага замка. Пазней будынак перайшоў да ўніятаў, а пасля – да праваслаўных.
Каб культурная праграма была поўнай, зазірні ў этнаграфічны комплекс «Млын» – музей пад адкрытым небам, дзе зможаш наведаць некалькі арыгінальных будынкаў, якім ужо пад сотню гадоў.
Лагойск
Адлегласць ад Менска: 32 км.
Цудоўны кірунак для ментальнай перазагрузкі. Калісьці ў Лагойску гаспадарылі Тышкевічы: тут стаяў першы радавы замак, тут жа працаваў археалагічны музей братоў Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў. Сёння ад некалі пышнага палаца ў класічным стылі застаўся толькі невялікі фрагмент сцяны паўднёвага крыла – аднак прагуляцца маляўнічымі сцяжынкамі сядзібнага парку ўсё адно варта.
Акрамя таго, можаш зірнуць на лагойскі касцёл святога Казіміра, які стаіць на месцы храма Тышкевічаў, што быў разбураны ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Новы асіметрычны храм пабудавалі ў 1999 годзе – і выглядае ён як мінімум незвычайна.
Ракаў
Адлегласць ад Менска: 27 км.
Гарадок на звілістай Іслачы можа пахваліцца багатай
8 месцаў, дзе жылі знакамітыя беларусы і беларускі мінулага
7 маляўнічых месцаў для пікнікоў па ўсёй Беларусі