8 месцаў, дзе жылі знакамітыя беларусы і беларускі мінулага
15.11.2023 - 11:39 / 34travel.me
Вырушаем у падарожжа па слядах Адама Міцкевіча: гэтым разам едзем у вёску Больценікі – па месцах узаемнага, але нешчаслівага кахання. Убачым строгую неагатычную сядзібу, пашпацыруем па маляўнічым парку і пачытаем любоўную лірыку.
З гісторыі
Мястэчка Больценікі вядомае з XVI стагоддзя: упершыню яно згадваецца каля 1514 года як уладанні земскага харунжага Скіландзевіча. За сваю доўгую гісторыю маёнтак шмат разоў пераходзіў ад адной шляхецкай сям'і да іншай: напрыклад, пад канец XVII стагоддзя Больценікі ў складзе навакольных земляў належалі Храптовічу.
У першай палове XIX стагоддзя Больценікі перайшлі да Путкамераў, якія пабудавалі тут першы сядзібны дом. Будынак, на жаль, не захаваўся – уяўленне пра тое, як ён выглядаў, мы можам атрымаць толькі з малюнка Напалеона Орды: як бачым, гэта быў строгі мураваны будынак з класічным порцікам. Унутранае ўбранне сядзібы, у адрозненне ад даволі сціплага экстэр'еру, было даволі пышным – з размаляванымі столямі і дарагой мэбляй.
У 1821 годзе Ваўжынец Путкамер, ліберальны прадпрымальнік, які сябраваў з філарэтамі і філаматамі, ажаніўся з Марыляй Верашчакай – той самай каханай Адама Міцкевіча, якой паэт прысвяціў усе самыя рамантычныя вершы. Адам часцяком завітваў у Больценікі, каб убачыцца з Марыляй. Яны сустракаліся непадалёк ад сядзібы – у гаі, які паэт называў «гайком Марылі».
Што паглядзець цяпер?
Сядзібны дом з чырвонай цэглы, які можна ўбачыць сёння, пабудаваў нашчадак Путкамера і Марылі ў канцы XIX стагоддзя – працы былі скончаныя ў 1895 годзе. Гэта асіметрычны будынак у стылі неаготыкі, які стаіць на арыгінальным падмурку. Інтэр'ер сядзібы быў даволі эклектычны: кожны пакой аформлены ў сваім стылі – ад ракако да Адраджэння. Печкі былі аздобленыя брытанскай кафляй, а ўсе дзверы выкананы з дубу. Цяпер у будынку сядзібы месціцца адміністрацыя сельсавета.
Вакол сядзібнага дома разбіты пейзажны парк – выдатнае месца для няспешных шпацыраў. У парку расце мноства экзатычных для нашых шырот дрэваў – усяго каля 60 відаў. Апроч таго,
8 месцаў, дзе жылі знакамітыя беларусы і беларускі мінулага
Месца тыдня: Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы
Месца тыдня: сядзіба Булгакаў у Жылічах
Месца тыдня: музей Напалеона Орды ў Варацэвічах
7 маляўнічых месцаў для пікнікоў па ўсёй Беларусі