Месца тыдня: музей Напалеона Орды ў Варацэвічах
01.09.2023 - 11:17 / 34travel.me
Месца тыдня: сядзіба Булгакаў у Жылічах
|Месца тыдня
| |33
Сучасныя Жылічы – гэта невялічкая вёска, поруч з якой мясцуецца аднайменнае аграмястэчка. Менавіта ў аграмястэчку знаходзіцца магутны, але малавядомы палац Булгакаў. Булгакі былі заможнымі землеўласнікамі – яны і ўзвялі на беразе ракі Добасна значных памераў сядзібу з паркам, скульптурамі і разнастайнымі малымі архітэктурнымі формамі: басейнамі, масткамі і гасбудынкамі. Палац перажыў дзве сусветныя вайны і дайшоў да нашых дзён у выдатным стане – цяпер якраз завяршаецца шматгадовая рэстаўрацыя. Пры гэтым мала хто нават чуў пра існаванне такога буйнага палацава-паркавага ансамбля. Выпраўляем гэта непаразуменне!
З гісторыі
Будаўніцтва палаца пачалося ў 1825 годзе на загад Ігната Булгака, які быў бабруйскім павятовым маршалкам. У рысах сядзібы можна ўбачыць падабенства з французскімі палацамі – па легендзе, Ігнат Булгак «падгледзеў», як будуюць аналагічныя будынкі ў Францыі, калі ў вайне 1812 года дайшоў з рускай арміяй да Парыжа. Вярнуўшыся дадому, Булгак заняўся пабудовай сядзібы з французскім духам.
Працы адбываліся ў два этапы: пры жыцці Ігната Булгака адбудавалі галоўны корпус у форме літары «П», а ўжо пасля смерці гаспадара да палаца прыбудавалі яшчэ адно крыло з жылымі памяшканнямі і храмам. На адным з франтонаў будынка можна ўбачыць барэльеф з «усёвідушчым вокам» – менавіта тут і месцаваўся хатні касцёл Булгакаў.
Акрамя жылых памяшканняў і касцёла, у палацы знаходзілася яшчэ і аранжарэя – яе для Булгакаў праектавалі ў Варшаве па адмысловым заказе. У аранжарэі вырошчвалі рэдкія паўднёвыя расліны накшталт апельсінаў і кіпарысаў, якія на лета выносілі ў сядзібны парк. Аранжарэя гэтак жа, як і хатні касцёл, была прыбудавана да асноўнага будынка палаца пасля смерці Ігната Булгака, калі сядзіба перайшла да яго малодшага сына Эдгара.
Нягледзячы на тое, што будаўніцтва адбывалася ў два этапы, будынак палаца вытрыманы ў адным класічным стылі – тут ёсць усе характэрныя для гэтага стылю дэталі: калоны іянічнага ордара, порцікі са строгай ляпнінай, закругленыя аркі. Пакоі ўсярэдзіне палаца мясцуюцца ў пэўным парадку – гэта таксама адметная рыса класіцызму. Спачатку госць трапляў у вестыбюль, дзе знаходзіліся выйсці да службовых памяшканняў першага паверха і ўсходы на другі паверх з параднымі пакоямі. Палац быў аздоблены з раскошай: усе столі ў вытанчанай ляпніне (якая, дарэчы, выдатна захавалася да нашых дзён), дарагая мэбля і дываны, паркетныя падлогі з розных парод дрэва. Ляпныя ўпрыгожанні і арнамент у некаторых пакоях былі і на сценах. Толькі ўяві – на той час палац Булгакаў па размаху быў шыкоўнейшы за рэзідэнцыю Радзівілаў у Нясвіжы!
Ігнат Булгак, дарэчы, быў вялікім аматарам твораў мастацтва: сцены параднай залы былі ўпрыгожаны карцінамі з
Месца тыдня: музей Напалеона Орды ў Варацэвічах
7 маляўнічых месцаў для пікнікоў па ўсёй Беларусі