Месца тыдня: сядзіба Булгакаў у Жылічах
09.10.2023 - 10:11 / 34travel.me
Месца тыдня: Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы
Сядзібу Рэйтанаў у Грушаўцы – з вельмі магутнай энергетыкай – рэстаўруюць ужо некалькі гадоў. З'ездзілі паглядзець, як прасоўваюцца працы, і расказваем, чаму варта наведаць котлішча беларускага Дон Кіхота (калі яшчэ не).
З гісторыі
Грушаўка – гэта невялікая вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, якую не так проста знайсці. Але менавіта сюды варта прыехаць, каб убачыць атмасферны маёнтак і ажурную пахавальню Рэйтанаў, шляхцічаў прускага паходжання, якія гарой стаялі за ВКЛ.
Род Рэйтанаў не вельмі вядомы ў Беларусі. Але ў Польшчы Тадэвуша Рэйтана лічаць нацыянальным героем, які выступаў супраць падзелу Рэчы Паспалітай. У 1772 годзе Аўстрыя, Прусія і Расія задумалі першы падзел Рэчы Паспалітай і склікалі Сойм, каб надаць сваім дзеянням фармальна законны характар. Менавіта сюды і прыбыў Тадэвуш Рэйтан з іншымі прадстаўнікамі дэлегацыі ВКЛ. Рэйтан заклікаў спыніць падзел краіны, ён быў змушаны перакрыць выйсце з залы і легчы ва ўваходу са словамі: «Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыны». Дзякуючы гэтаму ўчынку ў свеце ўспрынялі падзел Рэчы Паспалітай выключна як акт агрэсіі, а не волю мірных грамадзянаў краіны, а Рэйтана сталі зваць мясцовым Дон Кіхотам. Дарэчы, гэты гістарычны момант ты, напэўна, бачыў(-ла) на вядомай карціне Яна Матэйкі.
Заклаў сядзібу бацька Тадэвуша Дамінік, які ў XVIII стагоддзі пабудаваў тут двор у стылі класіцызму. Першапачаткова сядзібная хата была каменнай, але яго наступныя ўласнікі, Аліна і Юзаф, перабудавалі хату, бо, па чутках, лекары не рэкамендавалі Юзафу жыць у каменнай хаце. Новы драўляны фасад пабудавалі пад канец XIX стагоддзя з высакаякаснага бруса на ранейшым падмурку. Усярэдзіне сядзібнай хаты былі печкі з галандскай кафлі, паркет, размаляваныя панэлі і столі, разьба, а таксама зала ўшанавання памяці Тадэвуша Рэйтана.
Юзаф і Аліна Рэйтаны змаглі зрабіць з сядзібы прыбытковы маёнтак. Напачатку XX стагоддзя апошняя з роду Аліна прымала на тэрыторыі дома сірот, чые бацькі загінулі на
Месца тыдня: сядзіба Булгакаў у Жылічах
Месца тыдня: музей Напалеона Орды ў Варацэвічах
7 маляўнічых месцаў для пікнікоў па ўсёй Беларусі