Шосты эпізод падкасту «Ежа», над якім анлайн-часопіс 34travel працуе пры падтрымцы МТС, прысвечаны беларускаму застольнаму этыкету і яго адметнасцям. Распавядаем, адкуль пайшлі розныя рытуалы, як адрозніваліся правілы паводзінаў за абедам па буднях і выхадных днях, па якім сцэнары праходзіла святочнае застолле з нагоды радзін.