Калі табе неабходна перавесці дух, запаволіцца і падумаць пра вечнае – мы можам дапамагчы. Якраз для гэтых мэтаў мы сабралі больш за дзясятак ідэй для медытатыўных шпацыраў у цені дрэў. Расказваем пра самыя маляўнічыя сядзібныя паркі Беларусі.
Сядзіба Пуслоўскіх «Альберцін»
Слонім, Гродзенская вобласць 53.088646, 25.397065
Маёнтак «Альбярцін» на ўскраіне Слоніма аб'ядноўвае пару будынкаў сядзібы, флігель і вялікі парк з возерам. Уладальнікамі маёнтка былі забяспечаныя князі Пуслоўскія: Войцех Пуслоўскі стварыў тут цэлы прамысловы комплекс з суконнай вытворчасцю, чыгуналіцейным заводам і папяровай фабрыкай. Галоўны будынак у стылі класіцызм (цяпер далікатна-мятнаго колеру) ўпрыгожвае порцік з калонамі і парачка скульптур у выглядзе львоў. За ім стаіць яшчэ адзін будынак – «Зімовы палац», які трохі паходзіць на сядзібу ў Жалудку. У часы СССР будынак зведаў некаторыя змены: яго ператварылі ў спартыўны клуб, упрыгожылі барэльефамі на фізкультурную тэматыку. Акружае будынак вялікі парк: на беразе можна зладзіць пікнік або проста пасядзець моўчкі – і ні пра што не думаць.
Сядзіба Дамейка ў Сітцах
Докшыцкі раён Віцебскай вобласці 54.914062, 27.538365
У XVII стагоддзі маёнтак Сітцы належаў сям'і Бжастоўскіх: яны вырашылі стварыць тут цэлы палацава-паркавы ансамбль. У 1798 годзе маёнтак выкупіў дзядзька Ігната Дамейка – Тадэвуш. Праз нейкі час палац згарэў, і сын Тадэвуша ўзвёў тут новы будынак – гэтым разам драўляны (праўда, ён таксама згарэў). Пасля ўсіх выпрабаванняў лёсу, якія выпалі на долю маёнтка, ацалелі толькі парачка калон, якія засталіся яшчэ ад Бжастоўскіх, руіны некалькіх сцен, барочная ўязная брама і здаравенны дуб-волат, якому ўжо каля 500 гадоў. Кажуць, у прасторным ценю дуба калісьці адпачываў Тадэвуш Касцюшка – а цяпер могуць адпачыць і ўсе ўдумлівыя вандроўцы па Беларусі.
Сядзіба Бохвіцаў у Флер’янова
Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці 53.092824, 26.266389
Сядзіба роду Бохвіцаў з прыгожым садам з'явілася ў Флер'янова ў 1870 годзе. У сядзібе захоўвалася
Сайт travelblog.cc - агрегатор статей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на статью, если находите её недостоверной.
Вось і прыйшлі доўгачаканыя сонечныя дні, а мы публікуем афішу, якая дапаможа напоўніць іх цёплымі ўспамінамі. У першы вясновы месяц адпраўляемся гукаць вясну, аб'ядацца блінамі, закупляцца ў рамеснікаў, слухаць жывую музыку і даследаваць Палессе. У падборцы – падзеі, якія пройдуць не толькі ў абласных гарадах, але і ў мястэчках і вёсках.
Працягваем каталагізаваць беларускую архітэктурную спадчыну: гэтым разам сабралі дзясятак прыгожых капліц-пахавальняў. Усе гэтыя пабудовы авеяныя містычным духам – усё ж такі гэта старажытныя месцы пахаванняў. Расказваем, каму капліцы належалі і дзе іх шукаць.
Разглядаем карціны Яна Матэйкі – мастака, які стварыў жывапісны летапіс важных для Беларусі гістарычных падзей: ад бітвы пад Грунвальдам і Люблінскай уніі да прыняцця першай еўрапейскай Канстытуцыі. Дарэчы, калі ты жывеш у Польшчы, у цябе ёсць магчымасць убачыць гэтыя палотны на свае вочы – і яно, павер, таго вартае..
У Беларусі ёсць мноства важных помнікаў архітэктуры, якія цяпер стаяць закінутыя і нікому не патрэбныя. Кожны год мясцовыя ўлады выстаўляюць іх на аўкцыёны, а некаторыя будынкі гатовыя аддаваць у карыстанне бясплатна (з шэрагам умоў па захаванні культурнай каштоўнасці, само сабой). Але гады ідуць, аб'екты прыходзяць у непрыдатнасць, а выкупляць і аднаўляць іх ніхто не спяшаецца. Мы выбралі дзевяць асабліва цікавых пабудоў, якім цяпер шукаюць новых уладальнікаў. Раптам табе захочацца адрадзіць выдатную гісторыю!