Какие интересные факты известны про Китай? Их очень много. Мы выбрали семь, которые нас удивили больше всего.
25.10.2023 - 12:43 / 34travel.me
Як праходзіць служба ў самым таямнічым храме Беларусі?
Раз на год вёсачка Дубок Астравецкага раёна робіцца пунктам прыцягнення пілігрымаў з навакольных селішчаў – і не толькі. У першую нядзелю ліпеня ў лясной драўлянай капліцы праходзіць дзіўная служба, ці, як яе тут называюць, «фэст». Сёлета фатографка 34travel Кася palasatka пабачыла ўнікальную падзею на свае вочы.
З гісторыі
Гэтыя мясціны лічыліся сакральнымі яшчэ ў дахрысціянскія часы: рэгіён быў важным паганскім цэнтрам. Тое ж пацвердзілі раскопы, якія ў 1857 годзе праводзіў тут Канстанцін Тышкевіч: тады ля ўзгоркаў у ваколіцах Жодзішак знайшлі старажытныя свяцілішчы. А падчас экспедыцый ХХ стагоддзя археолагі зрабілі выснову, што пахаванні ў мясцовых курганах адносяцца да пачатку-сярэдзіны XIII стагоддзя.
Назву вёска Дубок атрымала, вядома, дзякуючы цяністым дубовым гаям. Дарэчы, у вёсцы захаваўся велізарны дуб-волат (54.668187, 26.365805), які дакладна мог бы шмат што расказаць пра гісторыю вёскі.
Драўляныхрам (54.668514, 26.367579, Google Maps) – узор народнага дойлідства з падмуркам з валуноў і зрубам з бярвёнаў – жыхары вёскі ўзвялі ў 1928 годзе проста ў дуброве. У 1929 годзе храм асвяцілі як касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Касцёл упрыгожвае драўляная скульптура Ісуса, а на даху ўзвышаецца каваны крыж з народнымі матывамі. Знадворку ля касцёла ўсталяваны 40-кілаграмовы звон: яго прывезлі з Катавіцаў у 1934 годзе.
Звярні ўвагу на незвычайны дэкор: ля ўваходу ў капліцу прыбітыя драўляныя анімалістычныя маскі – просты напамін пра старажытныя вераванні. Інтэр’ер ляснога касцёла ўпрыгожваюць дубовымі галінкамі – усё гэта робіць храм вельмі «прыродным». Яшчэ адна цікавая дэталь – камень ля ўваходу, у якім назапашваецца дажджавая вада. Мясцовыя жыхары расказваюць, што раней, калі шмат хто хадзіў басанож, камень быў патрэбны для таго, каб вернікі маглі памыць ногі перад тым, як заходзіць у храм.
Прыкладна ў той жа час – каля 1936 года – з'явіліся сем станцый Марыянскай кальварыі. Кальварыяй каталікі
Какие интересные факты известны про Китай? Их очень много. Мы выбрали семь, которые нас удивили больше всего.
11 гостиничных террас в Швейцарии с самыми красивыми видами
За год число бронирований путевок в Абхазию выросло на 25 процентов, отметила представитель туроператора «Интурист» Дарья Домостроева. Помимо этого, республика вошла в топ-10 направлений по бронированию самостоятельными путешественниками, хотя в прошлом году находилась за пределами рейтинга, подчеркнул сервис Ostrovok.ru.
На днях стало известно о планах Евросоюза создать большую сеть ночных железнодорожных маршрутов, которые свяжут множество городов от Лиссабона до Хельсинки. Реализовать задуманное хотят к 2030 году, а пока всё находится на стадии идеи, рассказываем тебе о 8 крутых ночных ж/д-маршрутах по всему миру, собранных на портале Travel + Leasure.
Представьте себе, что вы попали в мир, где бирюзовые воды омывают чистейшие пляжи с белым песком, пышные джунгли кишат экзотическими животными, а древние храмы рассказывают о богатом культурном наследии. Индонезия, страна очарования, манит жаждущих странствий людей отправиться в незабываемое приключение. Если вы ищете захватывающий активный отдых, духовное утешение или просто спокойное уединение, то в этой жемчужине Юго-Восточной Азии есть все.