Працягваем каталагізаваць беларускую архітэктурную спадчыну: гэтым разам сабралі дзясятак прыгожых капліц-пахавальняў. Усе гэтыя пабудовы авеяныя містычным духам – усё ж такі гэта старажытныя месцы пахаванняў. Расказваем, каму капліцы належалі і дзе іх шукаць.
Капліца-пахавальня роду Талочкаў у Ракавіцы
Берасцейскі раён 52.218024, 23.510148
Акуратная капліца знаходзіцца ўсяго за 25 км ад Берасця – праўда, у даволі глухой мясцовасці (так што калі паедзеш на аўто, уважліва сачы за навігатарам, каб не захраснуць ў полі). Пахавальня стаіць на могілках і выдатна ўпісваецца ў навакольны ландшафт.
У архітэктуры капліцы відавочна прасочваюцца неагатычныя элементы. Цікава, што калісьці ў яе быў яшчэ і востры шпіль – як і належыць трушнай неаготыцы. Пабудавалі пахавальню на пачатку мінулага стагоддзя, праектам загадваў Тэадор Талочка, апошні ўладальнік сядзібы Ракавіца (але яна да нашых дзён не захавалася). У 1960-я гады савецкія ўлады капліцу вырашылі разбурыць, але – на шчасце – план рэалізавалі толькі часткова: сама пабудова выстаяла, а вось шпілю пашанцавала менш. Пару гадоў таму капліцу адрамантавалі.
Капліца-пахавальня ў Косава
Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці 52.747518, 25.174477
У першую чаргу Косава вядома велічным палацам Пуслоўскіх і сядзібай Тадэвуша Касцюшкі, але гэта далёка не ўсё, што тут можна ўбачыць. Апынуўшыся ў Косава, уключы ў свой маршрут Траецкі касцёл, дзе хрысцілі Касцюшку, і капліцу, якая знаходзіцца на мясцовых каталіцкіх могілках. Капліцу з вострымі вежкамі, якая трохі паходзіць на старажытную крэпасць, узвялі ў 1859 годзе. Калі прыгледзішся да камянёў, з якіх складзеная капліца, заўважыш, што ў сцены ўмураваныя старадаўнія надмагіллі з надпісамі.
Капліца-пахавальня Пратасевічаў у вёсцы Прасці
Нясвіжскі раён Менскай вобласці 53.358220, 26.416030
У сярэдзіне XIX стагоддзя Прасці належалі памешчыку Пратасевічу. Жыццё тут бурліла: у паселішчы было больш за 50 дамоў, тры карчмы і ўласны вадзяны млын. Ажурную каплічку Пратасевічы ўзвялі ў 1887
Сайт travelblog.cc - агрегатор статей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на статью, если находите её недостоверной.
Разглядаем карціны Яна Матэйкі – мастака, які стварыў жывапісны летапіс важных для Беларусі гістарычных падзей: ад бітвы пад Грунвальдам і Люблінскай уніі да прыняцця першай еўрапейскай Канстытуцыі. Дарэчы, калі ты жывеш у Польшчы, у цябе ёсць магчымасць убачыць гэтыя палотны на свае вочы – і яно, павер, таго вартае..
У Беларусі ёсць мноства важных помнікаў архітэктуры, якія цяпер стаяць закінутыя і нікому не патрэбныя. Кожны год мясцовыя ўлады выстаўляюць іх на аўкцыёны, а некаторыя будынкі гатовыя аддаваць у карыстанне бясплатна (з шэрагам умоў па захаванні культурнай каштоўнасці, само сабой). Але гады ідуць, аб'екты прыходзяць у непрыдатнасць, а выкупляць і аднаўляць іх ніхто не спяшаецца. Мы выбралі дзевяць асабліва цікавых пабудоў, якім цяпер шукаюць новых уладальнікаў. Раптам табе захочацца адрадзіць выдатную гісторыю!