Візуальная метафара Беларусі. Новы сэт паштовак ад palasatka
12.09.2023 - 14:27 / 34travel.me
Страчаная спадчына: 7 руін Беларусі, якія ўражваюць сваім размахам
|Культурная праграма
| |66
На жаль, часта архітэктурная спадчына, якая дайшла да нашых дзён, апынаецца вельмі крохкай – успомні хаця б нядаўнюю гісторыю з касцёлам у Зембіне. Сабралі некалькі паўразбураных выбітнасцяў Беларусі, да якіх варта ставіцца з асаблівай асцярожнасцю.
Бабруйская крэпасць
Бабруйск, Магілёўская вобласць
53.135783, 29.241553
Адну з галоўных гістарычных выбітнасцяў Бабруйска пабудавалі ў 1810 годзе па самых перадавых тэхналогіях таго часу. Крэпасць займае вялізную тэрыторыю на беразе Бярэзіны: для будавання такога значнага комплексу давялося знесці жылыя хаты, пару палацаў, мясцовую ратушу, цэрквы, касцёлы і старажытнейшую крэпасць. Новая фартэцыя павінна была даць адпор напалеонаўскім войскам – і гэтаму заданню яна выдатна дала рады. Тым не менш, хоць у суровай бітве крэпасць і выстаяла, час узяў свае: цяпер ад крэпасці засталіся толькі руіны.
Троіцкая царква
Бярозавец, Карэлічскі район, Гарадзенская вобласць
53.523323, 26.168939
Руіны Троіцкай цэрквы ў невялікай вёсцы Бярозавец на беразе ракі Сэрвач – мабыць, адны з самых прыгожых у Беларусі: толькі зірні на гэтыя далікатныя аркі! Першая драўляная царква тут з'явілася ў 1863 годзе, але ўжо праз пару дзясяткаў гадоў – да пачатку ХХ стагоддзя – на яе месцы пабудавалі мураваны храм. Праўда, перыпетыі гісторыі не дазволілі пабудове дайсці да нашых дзён у першапачатковым выглядзе: будынак быў разбураны падчас Першай сусветнай. Вось гэта старое фота дае ўяўленне пра тое, як царква выглядала ў свае лепшыя гады.
Касцёл святога Антонія
Княжыцы, Магілёўскі раён
53.974658, 30.152085
Касцёл святога Антонія ў Княжыцах – велічны помнік віленскага барока – пабудаваны ў другой палове XVIII стагоддзя як частка манастырскага комплексу дамініканцаў. Манастыр зачынілі пасля паўстання 1830-31 гадоў, а храм – пасля паўстання Каліноўскага. Тады будынак перадалі Маскоўскаму патрыярхату праваслаўнай царквы – і, вядома ж, упрыгожылі «цыбулькамі». Як
Візуальная метафара Беларусі. Новы сэт паштовак ад palasatka
6 ідэй для восеньскіх падарожжаў па Беларусі
Тэст: ці разбіраешся ты ў архітэктуры Беларусі?
7 маляўнічых месцаў для пікнікоў па ўсёй Беларусі
Якія беларускія традыцыі і абрады трапілі ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА?
Едзем на Viva Braslav: 10 мясцінаў, якія варта ўключыць у свой маршрут