Як Ветка стала культавым цэнтрам стараабрадніцтва
09.05.2024 - 11:17 / 34travel.me
Як прайшоў Юраўскі карагод у вёсцы Пагост – унікальны абрад сустрэчы вясны
Палескі рэгіён – гэта вельмі цікавая і культурна багатая частка Беларусі, і вёска Пагост у Жыткавіцкім раёне не выключэнне. Гэтая невялічкая вёска, у якой сёння пражывае ўсяго каля 100 чалавек, раз на год становіцца цэнтрам, куды з усёй краіны з’язджаюцца аматары даўніны, традыцый, гісторыі, а таксама журналісты і проста зацікаўленыя людзі. Усё гэта таму, што вёска захавала старажытны народны абрад «Юраўскі карагод» – адзін з трох унікальных беларускіх абрадаў, якія ўключылі ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. Аўтары праекта «Спячая спадчына» трапілі на свята – і цяпер распавядаюць пра імпрэзу і паказваюць цэлы альбом здымкаў.
З гісторыі
Юр’еў дзень, які святкуюць 6 траўня, абазначае сапраўдны надыход вясны. Святы Георгі, якога ў народзе называлі Юр’я, быў заступнікам хатніх жывёлаў і сельскай гаспадаркі. Па паданнях, ён меў ключы, якімі замыкаў зіму і адмыкаў вясну: выпускаў цяпло, расіцу і бласлаўляў усё вакол.
Святкуюць Юр’ю ў многіх вёсках Палесся, але ў кожным месцы абрад мае свае адметныя рысы. Разам з тым кажуць, што варыянт абраду з вёскі Пагост лічыцца найбольш поўным і дакладным. Мясцовыя жыхары ўвогуле шануюць старажытныя звычкі і намагаюцца падтрымліваць пераемнасць пакаленняў: вучаць моладзь песням і танцам, вышыўцы, мясцовай кулінарыі.
Што датычыцца самой вёскі, то яна ўпершыню згадваецца ў летапісах у 1520 годзе, калі князь Канстанцін Астрожскі перадаў Пагост у валоданне Тураўскаму Свята-Успенскаму сабору.
Як усё адбываецца?
Свята Юр’я – гэта не толькі шэсце і карагод. Да абраду рыхтуюцца загадзя: з самага ранку ці напярэдадні ўвечары жанчыны вёскі збіраюцца разам і выпякаюць абрадавы хлеб, які называецца «карагод». Так, карагод – гэта не толькі дзеянне, але яшчэ і страва. Яго ўпрыгожваюць галінкамі дрэў, стужкамі і папяровымі кветкамі. Сёлета далучыцца да ўпрыгожвання карагода маглі ўсе ахвочыя, прыняўшы ўдзел у майстар-класе па вырабе папяровых кветак.
Сябе ўдзельнікі
Як Ветка стала культавым цэнтрам стараабрадніцтва
Месца тыдня: Траецкі касцёл у вёсцы Беніца
Кальвінcкія зборы Беларусі – чым яны ўнікальныя?
Онлайн-концерт Save Ukraine, про который мы уже писали, – далеко не единственный ивент, который организуют в поддержку Украины. Благотворительные мероприятия проходят по всему миру: в Литве, Польше, Италии, Франции, Великобритании и даже США. Можно составлять целую афишу ивентов на ближайшую неделю. Что мы, собственно, и сделали – выбирай, куда пойти (и к чему подключиться).
Якія беларускія традыцыі і абрады трапілі ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА?