9 мастацкіх музеяў і галерэй за межамі Менска
05.06.2025 - 10:03 / 34travel.me
Шлях Цмока, Іўеўскі памідор і фестываль вішні: 7 летніх святаў за межамі Менска
Лета 2025 будзе вельмі насычаным: практычна на кожныя выходныя запланаваныя фестывалі, канцэрты і пікнікі. Мы выбралі сем не самых раскручаных варыянтаў за межамі Менска (ёсць і такія, куды можна трапіць абсалютна бясплатна, калі не ўлічваць выдаткаў на дарогу). Ад рыцарскага фэсту да выступленняў народных гумарыстаў, ад памідорнага дартса да шаман-шоў. Даставай з антрэсоляў палатку, кідай у заплечнік санскрын, рыхтуй гатоўку для маршрутак – і паехалі!
Чэрвень
Свята Сонца
Сайт
Калі: 14 чэрвеня.
Дзе:музейны комплекс «Дудуткі», Пухавіцкі раён, вёска Пціч.
Як дабрацца:арганізатары прапануюць трансфер з Менска. Другі варыянт – даехаць на электрычцы да станцыі «Рудзенск», а там сесці на бясплатны аўтобус да комплексу «Дудуткі». Штодня ходзіць маршрутка «Мінск – Дудзічы», ад яе канчатковага прыпынку да месца правядзення фестывалю прыкладна паўгадзіны пешшу.
Фота: svyata-sontsa.by
«Свята Сонца» – купальскі фолк-фестываль з 10-гадзінным канцэртам. На сцэну выйдуць Іван Кірчук, Plemя, Дудараў, Гурьба, KaS, Сарматы, fishtank, а таксама спецыяльны госць, імя якога арганізатары пакуль што трымаюць у сакрэце. На тэрыторыі комплексу пройдуць майстар-класы ад кавалёў, ганчароў і ткачоў, будуць працаваць кірмаш рамеснікаў і інтэрактыўная зона па матывах гульні «Вядзьмар». Увечары абяцаюць двухгадзіннае шоў агню і піратэхнікі. І, вядома, традыцыйныя купальскія забавы: скакаць праз вогнішча, плесці вянкі, танцаваць да світанку. Акрамя таго, на фестывалі будуць працаваць два фудкорты з нацыянальнай кухняй і стрытфудам.
Кошт квіткоў для дарослых – 110 BYN, для дзяцей – 45 BYN. Дзяцей да 7 гадоў прапусцяць бясплатна. За месца ў кемпінгу з туалетам, рукамыйнікам і зонамі барбекю трэба будзе даплаціць яшчэ 10 BYN.
Ліпень
Вішнёвы фестываль
Сайт
Калі: 18–19 ліпеня.
Дзе:Глыбокае.
Як дабрацца:з Менска ў Глыбокае ходзіць прамая маршрутка.
Фота: glubokoe.vitebsk-region.gov.by
У Глыбокім сапраўды расце шмат вішнёвых
9 мастацкіх музеяў і галерэй за межамі Менска
Едзем на захад ад Менска: старадаўнія сядзібы і велічныя храмы
Сабралі дзясятак ідэй для кароткай вандроўкі з Менска. Да большасці пунктаў можна даехаць грамадскім транспартам, так што абірай лакацыю для наступнага падарожжа ці складай цэлы маршрут. Тут і прыгожыя сядзібы, і велічныя храмы, і старажытныя гарадзішчы, якія помняць падзеі шматвекавой даўніны.
Трэці выпуск падкасту «Ежа», які 34travel робіць разам з МТС, прысвечаны багаццю і выкшталцонасці шляхецкіх застолляў. Распавядаем, што елі на першае, другое і дэсерт нашы заможныя продкі, якімі стравамі намагаліся ўразіць дарагіх гасцей і што лічылі вяршыняй кулінарнага мастацтва ў тыя даўнія часы.
Нават калі ты ведаеш кожны лісток свайго генеалагічнага дрэва і там няма аніякіх магнатаў ды іншых селебрыці з падручнікаў гісторыі, мы ўсё адно прапануем табе адшукаць брата альбо сястру па духу з прозвішчам, якое ведаюць усе. Разам з Gutenberg Publisher – выдаўцом настольнай гульні «Шляхта» – мы склалі адмысловы тэст. 11 пытанняў – і ты даведаешся, з кім бы дакладна знайшоў(-ла) агульную мову, калі б эпохі ды абставіны вас не раскідалі.