Едзем на захад ад Менска: старадаўнія сядзібы і велічныя храмы
23.05.2024 - 17:47 / 34travel.me
9 мастацкіх музеяў і галерэй за межамі Менска
Выбралі дзевяць месцаў па ўсёй Беларусі, куды варта адправіцца тым, хто адчувае голад духоўны: тут пранізлівыя пейзажы, яскравыя маляванкі і нават манументальныя мазаікі беларускіх майстроў.
Менская вобласць
Музей народнай славы ў Зембіне
Дзе? Зембін, вул. Ленінская, 1 (Google Maps).
Колькі? Уваход – удакладняй на месцы.
Нягледзячы на тое, што асноўная экспазіцыя прысвечана ваенным дзеянням у Барысаўскім раёне, для аматараў мастацтва Зембін – практычна must visit. Тут у адной з залаў знойдзеш працы сусветна вядомай беларуска-французскай авангардысткі Надзі Хадасевіч-Лежэ. На сценах невялікай залы размясцілі адразу шэсць яе манументальных мазаік з партрэтамі, напрыклад, Шагала і Пікаса. У той жа галерэйнай частцы яшчэ можаш паглядзець залу з рэпрадукцыямі карцін еўрапейскіх майстроў і некаторыя палотны мастадонтаў беларускай гісторыі мастацтваў.
Музей «Прастора Хаіма Суціна» ў Смілавічах
Сайт
Дзе? Смілавічы, вул. Рэвалюцыйная, 20 (Google Maps).
Колькі? 9,4 BYN з чалавека за ўваход з двухгадзіннай экскурсіяй і кубачкам кавы.
Хоць прастора і носіць імя аднаго знакамітага беларуса, ехаць сюды варта, каб даведацца больш адразу пра двух, – Хаіма Суціна і Файбіш-Шрагу Царфіна. Абодва – ураджэнцы Смілавічаў, тут пра іх расказваюць з асаблівай любоўю. Але чым адметны музей? Гэта тое рэдкае месца ў Беларусі, дзе можна паглядзець на жывапісныя працы Царфіна. Што ж тычыцца Суціна, арыгіналаў яго работ у Смілавічах няма, тут варта чакаць толькі рэпрадукцыі і аповед экскурсавода пра жыццё мастака.
Калі збярэшся прыехаць сюды, важна памятаць, што «Прастора» не асобная інстытуцыя, а толькі частка мясцовага цэнтра дзіцячай творчасці. Так што перад прыездам неабходна патэлефанаваць (+375171423246) і дамовіцца з супрацоўнікамі аб ўваходзе з экскурсіяй.
Берасце і Брэсцкая вобласць
Мастацкі музей у Берасці
Сайт
Дзе? Берасце, вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 60 В (Google Maps).
Колькі? Квіток – 7,5 BYN.
У Берасці ёсць даволі вялікі
Едзем на захад ад Менска: старадаўнія сядзібы і велічныя храмы
Выбралі шэсць беларускіх музеяў, пра якія ты маг(-ла) не ведаць. А дарма! Іх дакладна варта ўключыць у маршрут свайго падарожжа па Беларусі: тут унікальныя старажытныя артэфакты і традыцыйная культура, якую беражліва ахоўваюць.
Сабралі дзясятак ідэй для кароткай вандроўкі з Менска. Да большасці пунктаў можна даехаць грамадскім транспартам, так што абірай лакацыю для наступнага падарожжа ці складай цэлы маршрут. Тут і прыгожыя сядзібы, і велічныя храмы, і старажытныя гарадзішчы, якія помняць падзеі шматвекавой даўніны.