Калісьці некаторыя з гэтых славутасцяў Беларусі былі містычнымі занядбанкамі – а сёння прымаюць падарожнікаў у раскошных адноўленых залах. Сабралі фатаграфіі знакавых месцаў у розныя гады – каб убачыць іх (часта кардынальныя) змены.
Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы
2017
2019
2022
Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы ўзвялі на сродкі Мікалая Радзівіла Сіроткі, а за праект адказваў італьянскі архітэктар Джавані Марыя Бернардоні, ён жа займаўся і Нясвіжскім палацам. Будаўніцтва храма было завершана ў 1601 годзе – ён лічыцца першым помнікам барока на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Касцёл у Нясвіжы быў яшчэ і радавой пахавальняй Радзівілаў: у склепе храма знаходзіцца фамільная крыпта.
Яшчэ некалькі гадоў таму фасад касцёла выглядаў куды больш манахромна. Тады паверыць у тое, што чыста белым храм ніколі не быў, было цяжка. Пасля маштабнай рэстаўрацыі, якая не так даўно завяршылася, касцёл паўстаў перад намі ва ўсёй красе – з унікальнымі роспісамі на фасадзе. Фрэскі выявілі на пачатковым этапе рэстаўрацыі храма: навукоўцы лічаць, што ім каля 400 гадоў.
Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы
2017
2023
2017
2023
У вёсачку Грушаўка Ляхавіцкага раёна варта наведацца, каб пазнаёміцца з багатай спадчынай роду Рэйтанаў. На тэрыторыі маляўнічага парку захаваліся будынкі сядзібы, пахавальні і некалькі гаспадарчых пабудоў.
Цяпер драўляны будынак сядзібы Рэйтанаў выглядае вельмі акуратна, але вандроўнцы, якія бывалі ў Грушаўцы некалькі гадоў таму, памятаюць яго яшчэ ў стане атмасфернай занядбанкі. Сёння рэстаўрацыя маёнтка на фінішнай прамой: плануецца, што пасля завяршэння інтэр'ерных работ, у падвалах будынка будзе працаваць музей. Неагатычную пахавальню таксама трохі «прычасалі»: аднавілі бакавы ступеньчаты фасад і дах. Цікава, што першапачаткова ў капліцы была яшчэ і вострая вежка, але яе дабудоўваць не сталі.
Палац Булгакаў у Жылічах
2018
2023
2018
2023
Агромністы палац у Жылічах пачалі будаваць у 1825 годзе – з падачы Ігната Булгака, які натхняўся французскай архітэктурай. Атрымаўся будынак у
Сайт travelblog.cc - агрегатор статей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на статью, если находите её недостоверной.
Вось і прыйшлі доўгачаканыя сонечныя дні, а мы публікуем афішу, якая дапаможа напоўніць іх цёплымі ўспамінамі. У першы вясновы месяц адпраўляемся гукаць вясну, аб'ядацца блінамі, закупляцца ў рамеснікаў, слухаць жывую музыку і даследаваць Палессе. У падборцы – падзеі, якія пройдуць не толькі ў абласных гарадах, але і ў мястэчках і вёсках.
Выбралі шэсць беларускіх музеяў, пра якія ты маг(-ла) не ведаць. А дарма! Іх дакладна варта ўключыць у маршрут свайго падарожжа па Беларусі: тут унікальныя старажытныя артэфакты і традыцыйная культура, якую беражліва ахоўваюць.
У Беларусі ёсць мноства важных помнікаў архітэктуры, якія цяпер стаяць закінутыя і нікому не патрэбныя. Кожны год мясцовыя ўлады выстаўляюць іх на аўкцыёны, а некаторыя будынкі гатовыя аддаваць у карыстанне бясплатна (з шэрагам умоў па захаванні культурнай каштоўнасці, само сабой). Але гады ідуць, аб'екты прыходзяць у непрыдатнасць, а выкупляць і аднаўляць іх ніхто не спяшаецца. Мы выбралі дзевяць асабліва цікавых пабудоў, якім цяпер шукаюць новых уладальнікаў. Раптам табе захочацца адрадзіць выдатную гісторыю!