У Беларусі ёсць мноства важных помнікаў архітэктуры, якія цяпер стаяць закінутыя і нікому не патрэбныя. Кожны год мясцовыя ўлады выстаўляюць іх на аўкцыёны, а некаторыя будынкі гатовыя аддаваць у карыстанне бясплатна (з шэрагам умоў па захаванні культурнай каштоўнасці, само сабой). Але гады ідуць, аб'екты прыходзяць у непрыдатнасць, а выкупляць і аднаўляць іх ніхто не спяшаецца. Мы выбралі дзевяць асабліва цікавых пабудоў, якім цяпер шукаюць новых уладальнікаў. Раптам табе захочацца адрадзіць выдатную гісторыю!