Восьмы эпізод падкасту «Ежа», над якім анлайн-часопіс 34travel працуе пры падтрымцы МТС, прысвечаны экзотыцы на стале беларусаў. Распавядаем, адкуль на нашы землі прыйшла мода на памаранчарні, дзе вырасла садавіна, якую Іван Хруцкі пісаў на сваіх карцінах, і якімі прадуктамі Мінск 1920-х моцна ўразіў рэжысёра Сяргея Эйзенштэйна.