Маршрут по Витебску, который подойдет почти всем
28.07.2023 - 16:50 / 34travel.me
Маршрут: Едзем у Будслаў і ваколіцы
|Маршруты
| |4681
Сонечныя жнівеньскія выходныя – выдатная нагода рвануць у чарговы трып па Беларусі. Прапануем адправіцца ў падарожжа на поўнач ад Менска: там нас чакаюць таямнічыя старажытныя помнікі, прыўкрасныя храмы і велічны парк.
Працягласць маршруту пры ўмове старту з Менска – больш за 300 км, так што раім закладваць досыць часу на перасоўванні. Звярні ўвагу: найлепшая дарога да Будслава праходзіць праз Докшыцы (гл. мапу).
Камена
Вілейскі раён Менскай вобласці 54.581856, 27.470892
Першы пункт нашага падарожжа – невялікая вёсачка Камена за 90 км ад Менска (не блытаць з Каменай Лагойскага раёна). Да пачатку мінулага стагоддзя мястэчка называлася Камень – у гонар каменя«Варацішын крыж», аднаго з Барысавых камянёў. «Варацішын крыж» – гэта здаравезны старажытны помнік з высечаным крыжам і надпісам «Господи помози рабу своему Борису» (лічыцца, што ён з'явіўся падчас кіравання полацкага князя Барыса на пачатку XII стагоддзя). Каб знайсці помнік, арыентуйся на каардынаты (54.581856, 27.470892).
Непадалёк ад каменя ўбачыш памятную шыльду: яна паведаміць пра тое, што ў 1857 годзе з гэтага месца пачалася экспедыцыя па Віліі беларускага гісторыка графа Тышкевіча. Тышкевіч стаў першым даследнікам каменя, у яго запісах захавалася, напрыклад, такая легенда пра яго паходжанне: быццам бы Бог пакараў мясцовага жыхара за працу на Вялікдзень і ператварыў селяніна і яго быкоў у камень.
Чытай таксама: Тышкевічы ды іх спадчына ў Беларусі
Даўгінава
Вілейскі раён Менскай вобласці 54.646558, 27.480606
Даўгінава (або Даўгінаў) вядомае з XV стагоддзя: тады селішча было буйным гандлёвым цэнтрам, таму што знаходзілася роўненька на скрыжаванні важных дарог. Сёння ў Даўгінава варта патрапіць дзеля двух архітэктурных помнікаў: касцёла Святога Станіслава і Троіцкай царквы.
Класічныхрам Святога Станіслава стаіць на месцы свайго драўлянага папярэдніка, які быў пабудаваны ў 1553 годзе. Цікава, што ў 1610 годзе ў касцёл прывезлі абраз Найсвяцейшай Панны Марыі, які пазней стаў вядомы як Будслаўскі абраз (расказваем пра яго ніжэй). Сучасны мураваны будынак з порцікам і калонамі ўзвялі ў 1853 годзе: захавалася фота канца XIX стагоддзя – як бачыш, з той пары касцёл не надта змяніўся.
Яшчэ адна славутасць Даўгінава – Троіцкая царква 1870 года пабудовы, помнік рэтраспектыўна-рускага стылю. Паспрабуй зазірнуць усярэдзіну, каб убачыць разьбяны драўляны іканастас.
Параф’янава
Докшыцкі раён Віцебскай вобласці 54.885847, 27.577433
Над мястэчкам Параф'янава ўзвышаецца касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Храм у стылі неабарока пабудавалі на сродкі вернікаў у пачатку XX стагоддзя на месцы драўлянага (тут гісторыя не новая). Будынак выглядае вельмі лёгка і паветрана – усё гэта дзякуючы багатаму карункаваму
Маршрут по Витебску, который подойдет почти всем
Бесконтактный маршрут: едем на север от Минска
Уникальные усадьбы и неоготические костелы: большой маршрут на запад Беларуси
Гайд па стылі: едзем глядзець беларускае барока
Маршрут: архитектурное наследие северной Беларуси
Маршрут: Гольшаны, Ошмяны и места Богушевича за одну поездку
Недавно увидел свет четвертый сезон популярного сериала «Очень странные дела», действие которого частично происходит на советской Камчатке. Съемки этих сцен проходили куда ближе к нашим широтам – в Вильнюсе и окрестностях. Показываем конкретные точки, которые можно увидеть на экране.
Любить свое. Почему тебе обязательно надо включить Комарово в свой маршрут по Беларуси?
Западная Грузия – топ-находка для тех, кто предпочитает исследовать «сезонные» направления в межсезонье, когда на живописных спотах один(-на) лишь ты, а цены становятся предельно спокойными. Сегодня предлагаем твоему вниманию маршрут, который связывает три региона Грузии: Имеретию, Мегрелию и Сванетию. Стартует он на отметке 80 метров над уровнем моря, заканчивается на высоте 2200. Приготовься к головокружительным подъемам и смене зимы на осень и обратно по мере того, как твой бус-вездеход сделает новый поворот на узком серпантине.
2 года проекту Go to Belarus. Лучшие маршруты
День в городе: пешеходный маршрут по Минску
Маршрут: большое путешествие по Брестской области