Што падарыць на Каляды? 13 ідэй
23.12.2023 - 13:19 / 34travel.me
Як адсвяткаваць Каляды з павагай да традыцый?
Пярэдадне зімовых святаў – час пераходу і зменаў, мяжа, да якой мы набліжаемся, каб яе пераступіць. Нашы продкі святкавалі гэты пераход калектыўна, спраўляючы Каляды. З гэтага матэрыялу ты даведаешся, у чым складаўся рытуал калядавання, як варажылі каляднымі начамі, што і навошта ставілі на стол, які сэнс укладалі ва ўпрыгожванне жылой прасторы. А яшчэ цябе чакаюць падказкі і парады, якім чынам можна адсвяткаваць Каляды сёння.
Агульная інфармацыя: значэнне, даты, філасофія
Калядны перыяд быў арганізаваны вакол трох зімовых святаў: Раства, Шчодрага вечара, Вадохрышча. Традыцыйнаму мысленню была ўласцівая рытуальнасць пачатку і канца, таму пунктам уваходу ў калядны перыяд было Раство (24 снежня для каталікоў ці 6 студзеня для праваслаўных), якое спраўлялася ў сямейным коле. Гулянні, зімовыя вячоркі і калядаванне пачыналіся пасля Раства і найбольшы размах прымалі на Шчодры вечар (1 або 13 студзеня). Пунктам выхаду з каляднага цыклу было Вадохрышча (6 або 19 студзеня): у гэты дзень збіралі ваду і захоўвалі для рытуалаў і лекавання на ўвесь год.
Каляды – гэта перыяд стварэння новага сусвета і нараджэння новага сонца, што нядзіва: на 21 снежня прыпадае зімовае сонцастаянне. Гэта час самых доўгіх начэй, але пасля сонечны дзень пачынае павялічвацца. Нашы продкі ўшаноўвалі сонейка і верылі ў неабходнасць забеспячыць дабрабыт налета, праграмуючы ўсе сферы жыцця: сельска-гаспадарчую, сямейную, грамадскую. Калі прапусціш нейкі абрад, рытуал ці правіла – гэта можа паўплываць на ўвесь наступны год. Але таксама Каляды – перыяд гулянняў, песняў і вясялосці.
Калядаванне
Калядаванне – гэта абрадавае апрананне масак і святочны абыход калядным гуртом усей вёскі з песнямі і рытуаламі. Калядоўшчыкі хадзілі ў розных вобразах: гэта маглі быць, напрыклад, Бусел, Каза, Мядзведзь, Механоша, Звяздар, Лекар, Ведзьма і нават Смерць. Адным з асноўных персанажаў была Каза – сімвал дабрабыту. Нездарма ў калядках пяецца: «Дзе каза ходзіць, там жыта
Што падарыць на Каляды? 13 ідэй