«Паэма і святыня адначасова». Што пісаў Ян Булгак пра возера Свіцязь сто гадоў таму?
|
Гісторыя
| |
3756
Самае містычнае возера Беларусі натхняла не аднаго творцу: узгадай хаця б балады Міцкевіча, Чачота і Зана ці фатаграфіі Данейкі. Сярод тых, хто паддаўся і здаўся чарам Свіцязі, – і Ян Булгак, фотамайстар, вандроўнік і літаратар. Пра жыццёвы шлях Яна Булгака мы ўжо аднойчы распавядалі тут, а цяпер публікуем пераклад з польскай мовы на беларускую нарыса «Падарожжа на Свіцязь», які ўпершыню быў надрукаваны ў 1910 годзе ў краязнаўчым часопісе «Зямля», і разглядаем атмасферныя здымкі з альбома «Польшча ў фатаграфічных вобразах Яна Булгака. Наваградскае ваяводства». Спадзяемся, гэты тэкст натхніць цябе вырушыць у падарожжа па Навагрудчыне.
Літоўскіх вялікіх князёў вы равеснікі, дрэвы Панар, Белавежы, і Свіцязі, і Кушалева! Вы нашы помнікі! О як жа вас без меры Зжыраюць царскіх слуг і гандляроў сякеры!
«Пан Тадэвуш»
Не ведаю, ці зможа зразумець паляк з больш далёкіх куткоў нашай Айчыны пачуццё, з якім мы, навагрудчане, вымаўляем назву гэтага возера, якое, па праўдзе, не вылучаецца ні надзвычайнай прыгажосцю, ні памерамі сярод іншых азёр краю і, акрамя згадвання Міцкевіча, якім, зрэшты, мусіць дзяліцца з іншымі мясцовасцямі Літвы, не абуджае ў розуме ніякіх асаблівых уражанняў і адчуванняў.
Аднак для нас Свіцязь – гэта паэма і святыня адначасова, гэта тое ж, што Вавель для кожнага польскага сэрца. Мы ўсе пражылі нашы дзіцячыя гады, ідылічныя і анёльскія імгненні жыцця сярод гэтых самых «лясных пагоркаў», сярод гэтых самых «зялёных лугоў», што і Ён, кроў ад крыві нашай, косць ад косці нашай; мы – сыны Яго роднай зямлі, ускормленыя яе плёнам, абвеяныя яе паветрам, закалыханыя яе тугой; нашыя сэрцы і душы перапоўнены яе прыгажосцю і паняверкай…
Для нас Свіцязь – не толькі рамантычная выява невядомага возера з традыцыйным апаратам месяцовых аздабленняў, не проста раздзел літаратурнай тапаграфіі, што акрэслівае месца нараджэння і побыту былых Свіцязянак. Для нас Свіцязь – гэта жывое, увасобленае ўваскрашэнне мінулага, што ахоплівае сваёй веліччу ўсё: і нашу ўласную маладосць, мары і запал, і былое жыццё нашага краю, яго лёсы, звычаі, традыцыі, сярод якіх залатой ніткай віецца маладосць нашага прарока. Ён тут нарадзіўся, тут жыў, тут кахаў, сумаваў, прагнуў, адсюль каралеўскім арлом паляцеў у вялікі свет… Свіцязь для нас – гэта яснабачанне Яго незямной постаці, гэта самая істотная, няспынная сувязь з Яго вялікім духам, тое пакорнае, захапляльнае святое яднанне нашых душ і сэрцаў з Яго сэрцам і душой…
Хто з нас на блакітных берагах Свіцязі са стоеным дыханнем не слухаў з вуснаў маці чароўныя казкі і паданні і не вучыўся з глыбокай пашанай, пасля Бога найбольшай, вымаўляць імя паэта, які паклікаў да жыцця іх
Сайт travelblog.cc - агрегатор статей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на статью, если находите её недостоверной.
Прага – столица Чехии. Это один из самых красивых городов в Восточной Европе. Посетить Прагу интересно в любое время года. Не обязательно проехать всю Чехию, чтобы остановиться в городе. Для посещения Праги можно выбрать отдельный тур. Это не сделает путешествие бедным на впечатления. Наоборот – для полноты ощущений и близкого знакомства с Прагой понадобится немало времени, сил, внимания. С давних времен столицу Чехии называли Злата Прага. Это говорит о том, что город действительно красив, ухожен, хранит традиции средневековья, гордится памятниками архитектуры всех эпох.