28.07.2023 - 16:37 / 34travel.me
|Падзеі
| |3202
Люты абяцае быць насычаным на інтэлектуальныя падзеі: тут табе і лекцыі пра мастакоў Парыжскай школы, якія нарадзіліся ў Беларусі, і аповяд пра асаблівасці светамыслення беларусаў, і выстава, якая падбівае ў чарговы раз задумацца: а раптам машыны сапраўды паўстануць і адправяць усіх нас на лаўку запасных?
Мастакі Парыжскай школы з Беларусі
Калі: 3, 8, 15, 22 лютага Дзе: Кісялёва, 38 Колькі: 17 BYN
Лекторый «Фрэскі», які ладзіць Менская абласная бібліятэка, – гэта магчымасць даведацца больш пра мастакоў, імёны якіх найперш успамінаюць, калі кажуць пра выбітных майстроў з Беларусі. Цыкл «З ценю ў свет пералятаючы…» адкрыецца ў лютым з лекцыі пра Шрагу Царфіна. Гэты мастак нарадзіўся ў Смілавічах, вучыўся выяўленчаму рамяству ў Вільне, адтуль паехаў у Палясціну, а ў 1920-х апынуўся ў творчым парыжскім віры. Царфін пабываў на франтах абедзвюх сусветных войн, браў удзел у рухе Супраціву. Усё жыццё мастак шукаў шлях да свету і шчодра дзяліўся з гледачамі свамі інсайтамі. Лекцыя пра Царфіна адбудзецца 3 лютага. Далей у праграме – Міхаіл Кікоін і Пінхус Крэмень, Осіп Любіч, Осіп Цадкін.
«Учора.Сёння» Калі: з 3 лютага Дзе: Арт Фабрыка на Свярдлова, 2 Колькі: 5 BYN
Трэцяга лютага ў памяшканнях менскай фабрыкі-кухні адкрыецца персанальная выстава мастачкі Марыі Сыракваш, якая даследуе у гэтай серыі ўзаемадзеянне паміж мінулым і рэальным, традыцыяй і сучаснасцю, народнай творчасцю і гарадской культурай. Марыю прыцягваюць рэчы з мінулых стагоддзяў, і яна бачыць сваёй мэтай ажыўленне таго, што зыходзіць у нябыт, таго, што нясе энергетыку былых пакаленняў і эстэтыку старажытнасці. Артыстка намагаецца ажывіць гэтыя рэчы, надаўшы ім новае мастацкае вымярэнне і сэнсы, што сучасным людзям блізкія. Работы, што можна будзе пабачыць на выставе «Учора.Сёння», створаныя ў тэхніцы акварэльнага жывапісу.
«Таямніцы кахання»
Калі: 4 лютага Дзе: Лошыцкая сядзіба Колькі: 10 BYN для дарослых
Да 215-й гадавіны з дня нараджэння беларускага драматурга Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, ў Лошыцкай сядзібе ладзяць канцэрт. Чаму тут? Заснавальнік айчыннай драматургіі нярэдка гасцяваў у спадара Лошыцы Яўстафія Станіслава Прушынскага. І, дарэчы, галоўныя героі паэм «Купала» і «Вечарніцы» жывуць менавіта ў вёсцы Лошыца.
На імпрэзе выступяць сапрана Ірына Лой і піяніст Аляксандр Данілаў. Разам з імі наведвальнікі(-цы) канцэрта узгадаюць пра таямніцы кахання літаратурных герояў Дуніна-Марцінкевіча з тых самых паэм, а таксама opus magnum «Пінская шляхта». Таксама пры ўдзеле скрыпачкі Таццяны Левіцкай прагучаць арыі з аперэтты «Латэрэя» і оперы «Графіня» кампазітара Станіслава Манюшкі.
Лекцыя пра светамысленне беларусаў
Калі: 5 лютага Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Колькі: 10 BYN для дарослых
У галоўным мастацкім музеі краіны